Сінхронны і паслядоўны пераклад сустрэчаў і перамоваў на вышэйшым узроўні
Абмеркаваць ваш праект
Знаходжуся ў Бруселі і Жэневе.
Працую па ўсім свеце.  
Хто такі Антон Кляванскі?

Супрацоўнічаю з міжнароднымі арганізацыямі, кампаніямі, бізнес-асацыяцыямі, дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі, арганізатарамі канферэнцыяў і прыватнымі асобамі. 

800+ дзён працы з міжнароднымі арганізацыямі

1,500+ рэалізаваных праектаў для прыватных кліентаў

Акрэдытаваны пры інстытутах ЕС і структурах ААН

На рынку вуснага і пісьмовага перакладу з 2007 г.

Член Міжнароднай асацыяцыі перакладчыкаў канферэнцыяў (AIIC)

Сябра экзаменацыйных камісіяў у еўрапейскіх перакладчыцкіх школах. 

CV
Спампаваць рэзюмэ
Працую ў наступных моўных камбінацыях
Language scheme BelarusLanguage scheme BelarusLanguage scheme Belarus

Я размаўляю
на вашай мове

EU Concil Logo
WHO Logo

Мне можна даручыць арганізацыю і выкананне перакладчыцкіх праектаў «пад ключ» — я ў стане зрабіць пераклад і забяспечыць поўнае тэхнічнае суправаджэнне ўсяе імпрэзы, дзе б яна не праводзілася.

Вы цалкам канцэнтруецеся на сваім выступе, а я гарантую, што кожны ўдзельнік сустрэчы хутка, дакладна і з першага разу зразумее, што, як і чаму было сказана — словы, сэнсы і кантэкст. Кожны будзе пачуты і зразуметы.

У мяне бездакорная рэпутацыя. Я знаёмы з усімі працэдурнымі тонкасцямі і пратаколамі. Жыву ў асяроддзі англійскай і французскай моваў з 2010 года.

Паслугі

Калі вас чакае важная сустрэча і вы маеце патрэбу ў дакладным перакладзе на годным узроўні — наша супрацоўніцтва стане выдатным рашэннем.

Вусны пераклад

Працую ў двух асноўных фарматах: 

сінхронна (кажу адначасова з выступоўцам без паўзаў, захоўваючы тэмп і дынаміку сустрэчы) і
паслядоўна
(кажу пасля таго, як спікер завершыць выступ ці яго частку).

Пры неабходнасці арганізую ўстаноўку неабходнага абсталявання і далучу дадатковых перакладчыкаў найвышэйшага ўзроўню.

Абмеркаваць ваш праект

Дыстанцыйны вусны пераклад

Я гатовы арганізаваць сінхронны або паслядоўны пераклад у тым ліку на сустрэчах, якія праходзяць па відэасувязі. У мяне за плячыма ўжо больш за 300 праектаў у аддаленым фармаце. Пры неабходнасці запланую тэставы званок, правяду тэхнічную кансультацыю і дапамагу аптымальна наладзіць гук для зручнасці і камфорту ўсіх.

Магчымая праца і ў гібрыдным, камбінаваным фармаце, калі частка ўдзельнікаў прысутнічае вочна, а частка падлучаецца дыстанцыйна.

Абмеркаваць ваш праект

Пісьмовы прысяжны пераклад

Я перакладаю асабістыя і карпаратыўныя дакументы ў Бельгіі. Прынёс афіцыйную прысягу і ўнесены міністрам юстыцыі Бельгіі ў афіцыйны рэестр прысяжных перакладчыкаў.

Таксама магу перакласці ўсе суправаджальныя матэрыялы для вашай імпрэзы. Працую па сістэме "чатырох" або "шасці" вачэй: усе пераклады праходзяць вычытку і, пры неабходнасці, экспертную рэдактуру. Для гэтага я прыцягваю адпаведных спецыялістаў. 

Абмеркаваць ваш праект

Арганізацыя імпрэзаў
з перакладам

Калі вы плануеце міжнародную канферэнцыю з прыцягненнем перакладчыкаў (любыя замежныя мовы), буду карысны для вас у двух кірунках. 

Па-першае, магу пракансультаваць вас наконт усіх арганізацыйных і тэхнічных аспектаў.

Па–другое, гатовы ўзяць на сябе кіраванне гэтым праектам і забяспечыць усё, што вам спатрэбіцца (каманду перакладчыкаў, абсталяванне, радасць ад паспяховай сустрэчы).

Абмеркаваць ваш праект

Пераклад для фарміндустрыі

Акрамя звычайнага вуснага і пісьмовага перакладу, я арганізую перакладчыцкае суправаджэнне GMP-інспекцый (больш за 30 праектаў), з выездам на вытворчасць або дыстанцыйна. 

Прайшоў навучанне па GMP, разумею ўсе тэхнічныя і арганізацыйныя моманты. Вялікі досвед працы з найбуйнейшымі вытворцамі.

Абмеркаваць ваш праект

Мой стандарт

Пасля першага праекту большасць кліентаў працягваюць супрацоўніцтва. Я застаюся для іх "голасам", якім яны жадаюць размаўляць са светам.

Прапаную абмеркаваць ваш праект і падумаць, што мы можам зрабіць разам, каб вашы партнёры вас чулі, разумелі і паважалі.

Перакладаю не словы, а думкі, сэнс, кантэкст і нават невербальныя сігналы

Забяспечваю найстрогую канфідэнцыйнасць, нават калі кліент не патрабуе падпісання Пагаднення пра неразгалошванне  

Бяруся толькі за праекты, якія ў стане выканаць добра, а калі трэба - далучаю лепшых прафесіяналаў у сваёй сферы

Разумею краіны, з мовамі якіх працую: асаблівасці іх культуры, традыцыі, звычкі і табу

Тэхнічна пісьменны і разбіраюся ў перакладчыцкім абсталяванні

Разбіраюся ў міжнародных дачыненнях, мыслю, як прадпрымальнік, заўсёды "ў тэме»

Павышаю сваю эрудыцыю, сачу за навінамі, таму заўсёды гатовы да пераходу размовы на іншыя тэмы або ў нефармальнае рэчышча. 

Заўсёды на месцы своечасова, як правіла, нават моцна загадзя. Асобна рыхтуюся да кожнай імпрэзы. Вы самі гэта ацэніце.

Некалькі паказальных гісторыяў

Ратую імпрэзу нават у выпадку форс-мажораў

Цэнтральная гандлёва-прамысловая палата адной еўрапейскай краіны планавала сустрэчу ў фармаце «клубу бізнес-знаёмстваў» з рускамоўнымі бізнесоўцамі. Гэта калі за сталом сядзяць прадстаўнікі кампаніяў краіны А з перакладчыкамі, а прадстаўнікі кампаніяў краіны Б падыходзяць да іх па чарзе на 10-15 хвілінаў для знаёмства і камунікавання.

Праз пандэмію ўся імпрэза апынулася пад пагрозай зрыву, але пасля кансультацыяў са мной арганізатары вырашылі рызыкнуць і паспрабаваць анлайн-фармат.

Мы з камандай распрацавалі дакладны расклад і схемы паралельных падлучэнняў, знайшлі патрэбную колькасць перакладчыкаў і тэхнічных спецыялістаў. Усё прайшло на "выдатна", а неўзабаве нас папрасілі зрабіць аналагічнае мерапрыемства для кампаніяў з іншай краіны.

Заўсёды знаходжу выйсце

Брусэль, сустрэча па відэасувязі з украінскім рэжысёрам Алегам Сянцовым. Планаваўся сінхронны пераклад, да якога я і рыхтаваўся. Але ў самы апошні момант праз тэхнічны збой у іншых падрадчыкаў абсталяванне перастала працаваць.

Я супакоіў арганізатараў, выйшаў на сцэну і перавёў сустрэчу паслядоўна — я аднолькава свабодна адчуваю сябе пры любым тыпе вуснага перакладу.

Думаю ў першую чаргу пра кліента, потым — пра сябе

Складаныя афіцыйныя міжнародныя перамовы павінны былі скончыцца а 17:00. Мільёны людзей у некалькіх краінах Еўропы чакалі іх выніку. Але сустрэча зацягнулася, і дзесьці каля 20:00, разгублены арганізатар спытаў нас, як быць далей. Без перакладчыкаў працягнуць працу было немагчыма, а знайсці другую каманду перакладчыкаў у гэты час у гэтым горадзе было нерэальна.

Мы пагадзіліся працаваць далей, папрасіўшы некалькі дадатковых перапынкаў для адпачынку, а абмеркаванне ўсіх іншых умоваў адклалі на наступны дзень. Перамовы скончыліся а 05:00 раніцы. Патрэбны кампраміс быў дасягнуты.

Арганізую складаныя мерапрыемствы з рознымі мовамі

Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў 2022 г. перакладалася паралельна на рускую, беларускую і ўкраінскую мовы. Некалькі моваў - гэта заўсёды асаблівая адказнасць: трэба пісьменна арганізаваць каманду, каб скараціць пераклад праз «рэле» (гэта калі спікер выступае, напрыклад, на нарвежскай, іншы калега перакладае на англійскую, а я з англійскай на рускую).

Я дапамог арганізатарам знайсці адсутных перакладчыкаў, патлумачыў, як лепш размеркаваць нагрузку паміж імі. Акрамя вуснага, мы ўзялі на ябе і пісьмовы пераклад. Арганізатары засталіся вельмі задаволенымі.

"Вы цяпер асноўны перакладчык ў Еўропе?»

Міністр замежных справаў адной з краінаў, дзе ў афіцыйных зносінах выкарыстоўваюць рускую мову, знаходзіўся ў афіцыйным туры па Еўропе. Прадстаўнікі МЗС чатырох краінаў ЕС адначасова звярнуліся да мяне з просьбай выступіць перакладчыкам з іх боку.

На чацвёрты дзень, калі разам з чарговым еўрапейскім кіраўніком зноў выйшаў я, міністр здзіўлена паглядзеў на мяне і спытаў: "Вы цяпер асноўны перакладчык у Еўропе?».

Абмяркуем ваш праект

Націскаючы на кнопку "Адправіць" вы згаджаецеся, што вашыя асабістыя даныя будуць апрацаваныя ў адпаведнасці з нашай «палітыкай канфідэнцыйнасці» з мэтай прадстаўлення вам неабходнай інфармацыі.
Thank you! Your submission has been received!
Oops! Something went wrong while submitting the form.

Кантакт

Месенджар

WhatsApp

Тэлефон у Бельгіі

+32 494-03-05-67

Тэлефон у Швейцарыі

+41 78-268-18-85

Электронная пошта

a.klevansky@aiic.net